Расія рыхтавала правакацыю пад чужым сцягам на польска-расійскай мяжы — пра гэта паведаміла выданне Rzeczpospolita. Што вядома пра магчымы план і якія пытанні пакуль застаюцца без адказу? Гэтую тэму ў новым выпуску праграмы «Палітычнае люстэрка» абмяркоўваюць публіцыстка Аксана Колб і палітычны аглядальнік Павел Усаў.
Таксама ў цэнтры дыскусіі — вынікі саміту АТЭС у кітайскім Шэньчжэне, магчымасць новага падзелу сфер уплыву паміж сусветнымі дзяржавамі і значэнне чатырох пунктаў сумеснай дэкларацыі ЗША, Кітая і Расіі. Госці таксама разважаюць, чаму ўдар па Крымскім мосце стаў адчувальным ударам па іміджы Пуціна.